07.05.24
Метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання на тэму "Развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай казкі праз тэатральную дзейнасць"
У ДУА "Дзіцячы сад №352 г.Мінска" адбылося метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання на тэму "Развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай казкі праз тэатральную дзейнасць".
Выхавальнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Літоўчанка А.М. пазнаёміла калег з практыкай работы з тэкстамі казак і іх драматызацыяй, удакладніла асаблівасці працы з кожным узростам, прадэманстравала відэаролік конкурснай работы па казцы "Муха-пяюха".
Практычны матэрыял па вырабе з дзецьмі лялек-персанажаў казак на пластыкавых лыжках ад выхавальніка другой кваліфікацыйнай катэгорыі Паланевічы Т.У. знайшоў эмацыйны водгук у педагогаў. На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у драматызацыі казкі "Зайчыкава хатка".