14.01.2022
Сёння ў дзіцячым садку №352 г. Мінска выхаванцы і дарослыя святкавалі Каляды.
Бадзёрая музыка, залівістыя народныя песні, гульні і жарты ахапілі ўвесь садок. А як весела было дзецям з гасцямі-калядоўшчыкамі: дзедам і бабай, казой, зорканошай, цыганкай і мядзведзем, якія заходзілі ў кожную групу, каб пажадаць дабра, ладу і здароўя. А яшчэ паказаць дзеткам, якая багатая на святы наша родная краіна!
З Калядамі ўсіх віншуе ДУА "Яслі-сад №352 г. Мінска".






