16.05.2025
Вынікі конкурсу юных выканальнікаў беларускай народнай казкі.
Вынікі конкурсу юных выканальнікаў беларускай народнай казкі, падвялі на Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі ў Мінску. Лепшым уручылі ўзнагароды. Сярод іх былі і выхаванцы групы №6 з беларускай мовай навучання, і групы №5:
Шпігановіч Васіліса выступіла з казкай "Як курачка пеўніка ратавала" і была ўзнагароджана дыпломам другой ступені;
Бандарэнка Дарына з казкай "Каток - залаты лабок" і Несцярэнкава Эліна з казкай "Жораў і чапля";
Есіс Ксенія з казкай "Курачка-рабка" атрымалі дыпломы удзельнікаў конкурсу і карысныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.
Віншуем пераможцаў!!!




