Беларуская старонка © Ясли-сад №352 г.Минска
XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 
г.Минск, ул. Корженевского, д. 5
+375 (17) 374-18-22
Управление по образованию администрации Октябрьского района г.Минcка
ГУО “ДЕТСКИЙ САД № 352 г.Минска”

 

Разделы сайта


  • Главная
  • Одно окно
  • Наш детский сад
  • Для вас, родители
  • Профсоюз
  • Вакансии
  • Сервисы
  • Гуманитарное сотрудничество
  • Алгоритм по оказанию ситуационной помощи инвалидам различных категорий
  •  

    Новости учреждения


    22.05.2026
     
    13.05.2026
     
    11.05.2026
     
    29.04.2026
     
    22.04.2026
     

     

    Мы в соц. сетях


     


       ШАНУЙЦЕ  МОВУ РОДНУЮ!

    подробнее.../свернуть

    ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ

    Мова  продкаў  нашык  і  нашчадкаў,

    Шэпт  дубравы  і  пчаліны звон,

    Нам  цябе  ласкава  і  ашчадна

    Спазнаваць  ажно  да  сконцу  дзён.

     

            Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак яго жьцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным індывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы.

             Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькі яе абагашчэнню, але і развіццю пазнавальных і інтэлектуальных магчымасцей іх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці - гэта тое, што з ранніх год закладзена ў сэрца. I, менавіта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасці.

             Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных відах народнай творчасці: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах, святах, адзенні, творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваей прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але заўседы маюць выхаваўчае значэнне.

            Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкаваліся святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму - Беларусь. Кожны дарослы можа данесці да свайго выхаванца часцінку тых ведаў аб родным краі, аб гісторыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях. Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі і разумнымі, дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

     

    Не  знішчым  мы, не  страцім,  не  загубім

     Сваіх  лугоў, сваіх  азёр, сваіх  лясоў.

    I  родны  край, і  мову  не  разлюбім.

    У кожным  сэрцы  гэты дзеяслоў.

    В. Гардзей

    Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную.

    Падрыхтавала:
    выхавацель дашкольнай адукацыі
    ІІ-ой кваліфікацыйнай катэгорыі
    Літоўчанка А.М


     


       Далучэнне дзяцей малодшага ўзросту да беларускай народнай культуры      

                У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

             На практыцы ў дашкольным выхаванні надаецца мала ўвагі нацыянальнаму фальклору, нягледзячы на тое, што беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

         Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

         Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключаючы ў працу з дзецьмі сродкі вуснай народнай творчасці.

    подробнее.../свернуть

     

         У Ι і ΙΙ малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі , неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў.

         Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы:

    - пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

    - сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

    - самастойная дзіцячая дзейнасць;

    - гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

    - назіранні ў прыродзе;

    - святы і забавы.

         Малыя фальклорныя жанры - мініяцюрныя паэтычныя творы, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак і створаныя для дзяцей,. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

         Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, упэўненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

         Калыханкі - першыя для дзяцей узоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

    Ходзіць кот па сенажаці.

    Кліча сон ён ля дзіцяці.

    ой, сонечку-галубочку,

    Прыспі маю Волечку.

         У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць – усё адмоўнае. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

         Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта нашы выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

         Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

         Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.

         Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

    Загадкі:

    Без кораня, а расце. (Камень)

    Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада)

    Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста)

    Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

         Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

         Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

         Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, артыстаў тэатру, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

         Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

             На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

           Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

         Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

          Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

    -сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

    -праблемны характар становішча;

    -гульнёвыя прыёмы;

    -віктарыны, выставы адгадак;

    -выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

    -творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

    - хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

    -мультымедыйныя прэзентацыі;

    -тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

    -сумесныя з бацькамі святы.

            Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

             Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

            Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

    Падрыхтавала:
    выхавацель дашкольнай адукацыі
    ІІ-ой кваліфікацыйнай катэгорыі
    Літоўчанка А.М

    Крыніцы: "Праз літаратурную спадчыну - да авалодвання роднай мовай"
    Красіла А.І., "Белы вецер", 2003 г.


     


       Знаёмім дзяцей з гістарычнай і культурнай спадчынай беларускага народа.

    подробнее.../свернуть

             Без ведання сваіх вытокаў немагчыма пасапраўднаму палюбіць родны край, яго спад­чыну, стаць патрыётам. Веданне гісторыі сваёй краіны дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і ўявіць будучае, сфарміраваць неабходныя каштоўнасныя арыенціры. Таму выхаванне грамадзяніна, патрыёта неаб­ходна ажыццяўляць праз вывучэнне сваіх каранёў і сваіх вытокаў.

        Сёння вельмі актуальным з'яўляецца вырашэнне праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, годнасці і патрыятызму. Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта ў гэтым узросце, калі дзіця інтэнсіўна развіваецца ў сацыяльным плане.

        Фарміраванне каштоўнасных адносін да культурнай спадчыны з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў грамадскай свядомасці, у гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў,народныя традыцыі, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. Паважаныя бацькі, каб наша праца была сістэматычнай і паспяховай мы прапануем вамвыкарыстоўваць з дзецьмі розныя формы работы па азнаямленню дзяцей згістарычнай і культурнай спадчынай беларускага народа: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, правоздіць беларускія святы, народныя гульні, забавы і інш.

    v    Пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. З самага маленькага ўзросту патрэбна бацькамзнаёміць дзіця з вытокамі народнай мудрасці – калыханкамі, забаўлянкамі, прыказкамі, пацешкамі, лічылкамі.У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.

    v    Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні  за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.Падтрымлівайце ў дзяцей цікаўнасць да народных святаў. Арганізоўвайце іх у сям’і, так як менавіта сям’я валодае вялікім выхаваўчым патэнцыялам.

    v    Гуляйце з дзецьмі ў Беларускія народня гульні. Правядзенне з дзецьмі народных  гульняў  аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.

    v    Знаёмце сваё дзіця з памятнымі і гістарычнымі месцамі сваёй Радзімы.

    v    Глядзіце са сваімі дзецьмі перадачы, кінафільмы, якія расказваюць аб людзях, якія праславілі нашу краіну. Пазітыўна ацэньвайце іх уклад у жыццё грамадства.

    v    Выкарыстоўвайце любую магчымасць наведаць музейныя ўстановы розных узроўняў разам з дзецьмі. Менавіта там дзеці могуць пазнаёміцца з этнаграфічнымі асаблівасцямі свайго народа.

    v    Не забывайце пра тэатральнае мастацтва. Сучасны тэатр, батлейка – усё гэта з’яўляецца добрым сродкам фарміравання ўяўленняў аб мінулым краіны.

    v    Знаёмце дзяцей з людзьмі старшага ўзросту, якія змогуць даць вашым дзецям уяўленні аб народных промыслах, народным адзенні.

    v    Падчас сямейных прагулак і паходаў звяртайце ўвагу дзяцей на прыродныя багацці Беларусі.

     

     

    Памятайце, што вы бацькі з’яўляецеся прыкладам для свайго дзіцяці.

    Менавіта вашы дзеянні стануць узорам яго паводзін і адносінаў да навакольнага свету сваёй краіны.

    Любіце сваю Радзіму, ганарыцеся ёй!

    Падрыхтавала:
    Бекарэвіч Л.В.
    выхавацель  дашкольнай адукацы,
    I кваліфікацыйная катэгорыя

    Спіс літаратуры:

    1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі: вучэбнае выданне. – Мн: НІА, 2012.
    1. Грышкевіч, І.К.Спадчына маёй краіны: матэрыял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі / І.К. Грышкевіч. – Мазыр: Содействие, 2006. – 2-е выд. – 128 с.

         3. Васильченко, Л.С. Музейная педагогика – связующее звено мира детства с миром взрослых / Л.С. Васильченко // Молодой ученый. – 2011. – №12. – Т.2. – С.86-89


     


       Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дашкольнікаў

    Дарослы ведае, што кніга не толькі вучыць, развівае і выхоўвае дзіця, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі, яна дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс.

    подробнее.../свернуть

    Дзіця не можа не гуляць, не выдумляць, не складаць. Гэта непазбежна, гэта яго спосаб пранікнення ў рэальную рэчаіснасць. Але што менавіта ён выдумляе? Як складае і чаму складае менавіта гэта? Якія маральныя і эстэтычныя прычыны праяўляюцца ў дзіцячай гульні, якая патроху, часцяком незаўважна для самога дзіцяці, становіцца яго сапраўдным жыццём? Свет чытання, свет кнігі з яе літаратурнымі і графічнымі выявамі, дапамагае даросламу насыціцца і накіраваць дзіцячае ўяўленне. Кніга падае дзіцяці прыклад творчасці, прыклад творчага стаўлення да рэальнага часу. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, малыя сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці. Кніжка распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае.

    Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць кнігу, таму радуюцца кнізе, як святу. А дарослыя павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

    Да нейкага ўзросту дзеці жывуць у казцы, як раўнапраўныя члены казачнага свету. І гэта натуральна, таму што казка блізкая і сугучная іх светаадчуванню. У самым пачатку жыцця яна сустракае дзяцей фантастычнымі вобразамі, займальнымі прыгодамі, маляўнічасцю і яркасцю свайго свету. Уся гэтая свежасць, чысціня, напеўнасць, гарманічная цэласць казкі служаць для маленькіх першым штуршком да развіцця фантазіі, мыслення, творчасці. Прастата і прыгажосць казачных герояў і іх учынкаў неабходныя дзіцячай свядомасці як першае адлюстраванне свету, сапраўдных чалавечых адносін у чыстым люстэрку сапраўднага мастацтва.

    У кожнай казцы пракладзеная мяжа паміж Дабром і Злом. Яны непрымірымыя ворагі, яны знаходзяцца ў адвечнай барацьбе. І ў гэтым проціборстве заўсёды перамагае Дабро, заўсёды перамагае справядлівасць. Гэтая ідэя перамогі Дабра над Злом заўсёды пераканаўчая, таму што выношвалася і нараджалася разам з узнікненнем свядомасці людзей і ўдасканальвалася разам з яго развіццём, таму што працятая верай і надзеяй ўсяго чалавецтва ва ўрачыстасць добрых спраў. А вера гэтая падмацавана часам. Менавіта таму такая моцная казка і менавіта таму дзеці так вераць у яе. У амаль любой народнай казцы ўсё падпарадкоўваецца толькі дасканалым законам чалавечага быцця, тым ідэалам, якія прайшлі праверку многіх пакаленняў людзей, выкрышталізаваліся, сталі агульначалавечымі. І дзецям лёгка прыняць гэтыя ідэалы, лёгка пагадзіцца заканамернасцю.

     Вельмі важна для дзяцей, што ў казцы герой, які ўвасабляе дабро, заўсёды станоўчы. Гэта ці непераможны волат, які абараняе свой народ, ці проста чалавек, які перамагае зло розумам, мудрасцю і знаходлівасцю. У любым выпадку станоўчага героя адрозніваюць розум, прыгажосць, умелыя рукі, альбо добрае чараўніцтва, а адмоўнага зло, пачварнасць і падступнасць. Таму дзеці любяць казачных герояў, вераць ім і пераносяць гэтую веру і любоў са свету казачнага ў свет рэальны.

    Дзякуючы казцы, дзеці пачынаюць ўсведамляць найгалоўнейшыя ісціны чалавечага жыцця. Казка дапамагае фармаваць асновы маральнасці, маралі, па законах якой ім трэба будзе жыць. Тая самая простая, найпростая казка, якую мы, стаўшы дарослымі, пачынаем лічыць дзіцячай забавай.

    Чытайце з дзецьмі як мага больш, а галоўнае пагаварыце, пра што прачыталі!

    Падрыхтавала:
    выхавацель дашкольнай адукацыі
    ІІ-ой кваліфікацыйнай катэгорыі
    Літоўчанка А.М

    Крыніцы: "Праз літаратурную спадчыну - да авалодвання роднай мовай"
    Красіла А.І., "Белы вецер", 2003 г.


     


       Беларуская мова для дзяцей!

    подробнее.../свернуть


    Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
        Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай.

    Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць  карыстацца ей ў далейшым.
        Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе..  Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.Усё гэта ёсць у казках.
        Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.

        Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Вашая ўвага, Вашыя абдымкі, Вашая сіла і абарона,  Вашая пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.  Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускаяй мове. А мы вам у гэтым дапапожам. 

    Беларускія народныя казкі

    Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак

    Праект «Народныя казкі для дзетак» —ініцыятыва ЮНІСЕФ у Беларусі.