Важно знать! © Ясли-сад №352 г.Минска
XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 
г.Минск, ул. Корженевского, д. 5
+375 (17) 374-18-22
Управление по образованию администрации Октябрьского района г.Минcка
ГУО “ДЕТСКИЙ САД № 352 г.Минска”

 

Разделы сайта


  • Главная
  • Одно окно
  • Наш детский сад
  • Для вас, родители
  • Профсоюз
  • Вакансии
  • Сервисы
  • Гуманитарное сотрудничество
  • Алгоритм по оказанию ситуационной помощи инвалидам различных категорий
  •  

    Новости учреждения


    22.05.2026
     
    13.05.2026
     
    11.05.2026
     
    29.04.2026
     
    22.04.2026
     

     

    Мы в соц. сетях


     


       Воспитываем патриотов с детства

    подробнее.../свернуть

    И если мы хотим, чтобы наши дети полюбили свою страну, свое село, нам нужно показать их с привлекательной стороны. Очень важно привить детям чувство любви и привязанности к природным и культурным ценностям родного края. Тем более, что нам есть чем гордиться. К.Д. Ушинский писал: “Ребенку нечего отрицать, ему нужна положительная пища, кормить его ненавистью, отчаянием и презрением может только человек, не понимающий потребностей детства”. Таким образом, проблема патриотического воспитания подрастающего поколения сегодня одна из наиболее актуальных.

    Нравственно-патриотическое воспитание ребенка дошкольника — сложный педагогический процесс. В основе его лежит чувство Родины... Оно начинается у ребенка с отношения к семье, к самым близким людям — к матери, отцу, бабушке, дедушке. Это корни, связывающие его с родным домом и ближайшим окружением. Чувство Родины начинается с восхищения тем, что видит перед собой малыш, чему он изумляется и что вызывает отклик в его душе. И хотя многие впечатления еще не осознаны им глубоко, но, пропущенные через детское восприятие, они играют огромную роль в становлении личности патриота.  И наша задача — отобрать из массы впечатлений, получаемых ребенком, наиболее доступные ему: природа и мир животных, труд людей, традиции дома (детского сада, родного края), общественные события и т.д. Исходя из этого, работа по нравственно-патриотическому воспитанию в детском саду включает в себя целый комплекс задач:

    — воспитание у ребенка любви и привязанности к своей семье, дому, детскому саду, улице, городу;

    — формирование бережного отношения к природе и всему живому;

    — воспитание уважения к труду (человеку-труженику, результатам его труда);

    — развитие интереса к русским традициям и промыслам;

    — формирование элементарных знаний о правах человека;

    — расширение представлений о городах  Беларуси;

    — знакомство детей с символами государства (герб, флаг, гимн);

    — развитие чувства ответственности и гордости за достижения страны;

    — воспитание уважительного отношения к защитникам Отечества, традициям государства, общественным праздникам;

    — формирование толерантности, чувства уважения к другим народам, их традициям.


     


       Святы і абрады буларусаў

    подробнее.../свернуть

    Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады — састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.
    Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

    Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

    Асаблівасць беларускіх абрадаў — перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

    3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

    Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя — звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя — гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія — звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія — са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

    Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

    Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы — царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята — Вялікдзень, да купалля — свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

    Стрэчанне ці грамніцы — гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

    Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

    Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

    Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

    Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

    Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з’ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

    Наўскі Вялікдзнь. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца свята ўшанавання памерлых.

    Юр’я. Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:» Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня.»

    Зялёныя святкі. Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.

    Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

    Жніво. Гэтае свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

    Пакровы. Адзначалісы ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова.» Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

    Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

    Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова- свята Раства. Неад’емным рытуалам з’яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.


     


       Беларускія арнаменты

    подробнее.../свернуть

    Арнамент, вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.

    Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы  працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.   

    Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

    геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

    раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

    жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

    Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

         Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.


     


       Вядомыя асобы Беларусі

    подробнее.../свернуть

    Гістарычныя асобы:

    Барбара Радзівіл
    Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

    Леў Сапега 
    Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

    Тадэвуш Касцюшка
    Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

    Вядомыя вучоныя з Беларусі

    Ігнат Дамейка
    Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

    Іван (Ян) Чэрскі 
    Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.
     
    Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель) 
    Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

    Аляксандр Чыжэўскі
    Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

    Соф'я Кавалеўская
    Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

    Павел Сухі
    Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

    Міхаіл Высоцкі
    Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

    Жарэс Алфёраў
    Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

    Вядомыя касманаўты з Беларусі

    Пётр Клімук 
    Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

    Уладзімір Кавалёнак 
    Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

    Алег Навіцкі
    Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

    Вядомыя ў мастацтве беларусы

    Марк Шагал
    Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

    Напалеон Орда
    Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

    Іван Хруцкі
    Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

    Луіс Барт Маер
    Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

    Міхаіл Савіцкі
    Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

    Васіль Быкаў
    Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

    Гаўрыла Вашчанка
    Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

    Знакамітыя асветнікі Беларусі

    Францыск Скарына
    Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.

    Святая Ефрасіння 
    Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

    Чэмпіёны з Беларусі

    Аляксандр Мядзведзь
    Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

    Вольга Корбут
    Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

    Віталь Шчэрба
    Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

    Ігар Макараў
    Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

    Юлія Несцярэнка
    Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

    Максім Мірны
    Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

    Вікторыя Азаранка
    Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

    Дар'я Домрачава
    Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

    Аляксей Грышын
    Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

    Сяргей Мартынаў
    "Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

    Руслан Салей
    Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.